Даўным-даўно адзін з каралёў Брытаніі, састарэўшы і стаміўшыся быць каралём, вырашыў скінуць з плячэй сваіх цяжар улады і падзяліць каралеўства на тры часткі паміж трыма дачкамі, адну з якіх, Кардэлію, у апошні момант несправядліва абдзяліў. Дзякуючы геніяльным фантазіям Шэкспіра, увесь свет ведае пра тое, што сталася далей...
Значна менш, чым прыдуманая легенда пра ўладара Брытаніі Ліра, вядомая свету рэальная гісторыя пра ўладара Вялікага княства Літоўскага Гедзіміна, які, састарэўшы, вырашыў падзяліць паміж сямю сынамі найбагацейшыя гарады сваёй дзяржавы, каб не біліся сыны за гарады тыя пасля смерці ягонай… Еўнуту, свайму старэйшаму сыну ад шлюбу з вялікай княгіняй Евай, пакінуў Гедзімін горад Вільню, Монтвіду і Нарымонту, двум сынам ад першай жонкі Віды, аддаў Кернаву і Пінск, Кейстуту, сыну ад другой жонкі Вольгі, падараваў Тракай, а Наваградак дастаўся Карыяту, яшчэ аднаму сыну вялікага князя ад апошняй жонкі Евы. А вось Евінага сына Любарта і Вольгінага сына Альгерда вялікі князь несправядліва абдзяліў. Мяркуючы, што абдзяліў справядліва, што дастаткова ім будзе тых гарадоў, якія займелі яны, ажаніўшыся: Альгерд валадарыў у Віцебску, а Любарт -- у Галічы.
Пасля смерці Гедзіміна вялікім князем стаў Еўнут, які Альгерду, каб той не адчуваў сябе зусім абдзеленым і не надта крыўдаваў, перадаў у валоданне Крэва. Аднак крыўда не ведае справядлівасці – і Альгерд, аб’яднаўшыся з крэўным братам сваім Кейстутам, пайшоў на Еўнута вайной, адабраўшы ў яго ў 1345 годзе вялікакняскі вянец. А праз трыццаць сем гадоў сын Альгерда Ягайла, які, як і бацька ягоны, стане вялікім князем не без дапамогі Кейстута, аддзячыць за дапамогу дзядзьку свайму, загадаўшы забіць яго ў вежы Крэўскага замка. Потым Ягайла загадае забіць у Крэве і сына Кейстута, свайго брата стрыечнага Вітаўта, якога ўратуе, прыняўшы смерць за яго, жанчына…
Напал страсцей чалавечых, што віравалі ў Крэўскім замку, ніколькі не меншы, чым у трагедыях Шэкспіра. У Крэве стагоддзямі спляталіся, сцягваліся ў вузел заблытаныя шляхі і сцяжыны нашай гісторыі. Няхай належыць яна не толькі нам, але і літоўцам, і палякам, яе хопіць на ўсіх – настолькі яна вялікая. Як вялікай была наша агульная старажытная дзяржава, праз што Вялікім княствам і называлася. Вялікім не толькі абшарамі, што раскідваліся ад мора да мора, але і духам сваім, які лунаў і лунае над кожным крэўскім пагоркам.
Сайт “Крэва” ствараецца для таго, каб мы ўдыхнулі гэты дух і, удыхнуўшы, адчулі праз яго нашу нацыянальную годнасць.
Премьер-министр Литвы приедет в Крево на велосипеде
Премьер-министр Литвы Андрюс Кубилюс 25 июля уходит в отпуск и вместе с товарищами по традиции отправляется в велопоход. На этот раз – по историческим для Литвы местам ВКЛ.
Інтэрнет-партал KREVO.BY запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Крэва: праблемы і перспектывы развіцця турыстычнай дзейнасці ў рэгіёне”, прымеркаванай да 625-годдзя з дня падпісання Крэўскай уніі.
Уголовное дело возбуждено по факту взрыва в блиндаже
Уголовное дело возбуждено по факту взрыва в блиндаже в Сморгонском районе, сообщили корреспонденту БЕЛТА в службе информации прокуратуры Гродненской области.
«Весь блиндаж был в дыму. С криками и слезами мы выбегали наружу... Паша умер на моих коленях. Врачи из Сморгони приехали только через 40 минут и сказали, что друга нашего они уже спасти не могут.»
Более часа назад выпускники Кревской школы вернулись из путешествия по стране мечты. Единственный в Беларуси современный парк развлечений DREAMLAND подготовил для школьников более 10 аттракционов, а вместе с ними – и огромные порции адреналина.
“Новыя шляхі” – семінар пад такім загалоўкам завершыў сваю працу ў Бельску-Падляскім, але адначасова даў старт праекту, звязанаму з распрацоўкай новых культурна-турыстычных шляхоў.
Новыя шляхі па памежжы Беларусі і Польшчы распрацуюць краязнаўцы з Крэва
4-6 чэрвеня ў г. Бельск-Падляскі (Польшча) даследчыкі з Крэва Аляксандр Камінскі і Сяргей Гапон прымуць удзел у адукацыйным семінары у межах праекта “Новыя шляхі”. Навучальная праграма скіравана на краязнаўцаў Гарадзеншчыны і Беласточчыны, якія б хацелі стварыць у гэтых рэгіёнах атракцыйныя магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага цікавага краю.