Дарогамі мінуўшчыны

Дарогамі мінуўшчыны 08.06.2015

Дарогамі мінуўшчыны

На мінулым тыдні ў Крэва завіталі літоўскія журналісты. Гэта быў адзін з прыпынкаў іх трохдзённага прэс-тура па Гродзеншчыне, які арганізавала амбасада Беларусі ў Літве. Увогуле, журналісцкае пажарожжа было надзвычай насычаным – Ашмяны, Гальшаны, Ліда, Мір, Нясвіж, Навагрудак, Гродна…

Пра гісторыю Крэва, Крэўскага замка журналістам падрабязна і захапляльна распавёў супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік.
Як адзначыў Артурас Янчыс, журналіст газеты “Летувос Рытас” і партала lrytas.lt, вынікам такіх вандровак стане падрабязны аповед пра ўбачанае і пачутае. Як папулярна ў Беларусі гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, як тут імкнуцца зберагчы спадчыну ВКЛ. Будзе цудоўна, калі грамадзяне Літвы, пазнаёміўшыся з нашымі матэрыяламі, таксама захочуць праехацца дарогамі прэс-тура.

Возврат к списку