У Крэве прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

У Крэве прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя 20.06.2016

У Крэве прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

У Крэве прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”. Арганізавалі мерапрыемства Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт і мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.

У чытаннях бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, украінскага Луцка і Расіі. З дакладамі выступілі таксама смаргонскія краязнаўцы Уладзімір Прыхач і Аляксандр Камінскі. На канферэнцыі прысутнічалі таксама турысты з Пскова, якія ў той дзень наведалі Крэва.

Не абышлося на канферэнцыі і без сенсацый. Так, пры першым аналізе фрэсак, знойдзеных падчас апошніх раскопак у Княжацкай вежы Крэўскага замка, навукоўцы заўважылі пскоўскія матывы. Верагодна, для роспісу былі запрошаны пскоўскія майстры.

Наталия ВОЛЫНЕЦ

Возврат к списку