Інтэрнет-партал KREVO.BY запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Крэва: праблемы і перспектывы развіцця турыстычнай дзейнасці ў рэгіёне”, прымеркаванай да 625-годдзя з дня падпісання Крэўскай уніі.
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі р-н Час правядзення: 14 жніўня 2010 г. Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:
- культурны прадукт як фактар фарміравання турыстычнага інтарэсу да рэгіёна;
- сучасны стан пазіцыянавання вёскі Крэва;
- роля інфармацыйных рэсурсаў у прасоўванні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёна;
- турыстычны маршрут як інструмент тэрытарыяльнага маркетынгу;
- інвестыцыйная прывабнасць рэгіёна.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна ў тэрмін да 8 жніўня 2010 г. на адрас электроннай пошты krevo@list.ru даслаць працы. У лісце неабходна пазначыць імя і прозвішча аўтара, назву працы, кантакты для зваротнай сувязі.
Патрабаванні да навуковай публікацыі:
Шрыфт – Times New Roman. Памер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5, палі па 2,0 см зверху, знізу, злева і справа. Тэкст працы – на беларускай або рускай мове. Малюнкі і схемы – у асобных файлах.
Аб'ём работы – 4-6 поўных старонак. Даклады павінны ўяўляць сабой вынікі арыгінальных тэарэтычных і (або) эксперыментальных даследаванняў.