Будзе прапанова – будуць і турысты
“Новыя шляхі” – семінар пад такім загалоўкам завершыў сваю працу ў Бельску-Падляскім, але адначасова даў старт праекту, звязанаму з распрацоўкай новых культурна-турыстычных шляхоў.

На працягу трох дзён краязнаўцы з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны, Брэстчыны і Віцебшчыны абмяркоўвалі і вучыліся складаць маршруты, якія б здолелі прыцягнуць увагу патэнцыйных турыстаў да іх мясцовасцяў.

Па словах аднаго з арганізатараў, прадстаўніка Інстытута прыкладнай гісторыі ў Франкфурце-на-Одэры пры Еўрапейскім універсітэце „Віядрына”, Фелікса Акермана, чакаюцца практычныя вынікі рэалізацыі гэтага праекта:

- Мы спрабавалі стварыць такі дызайн праекта, каб былі дастаткова канкрэтныя вынікі ў выглядзе шляхоў, маршрутаў, якія складаюцца з канкрэтных месцаў, якія можна ўбачыць турыстам, ці беларускім, ці польскім, ці з іншых краін. Распрацаваныя шляхі будуць таксама выкладзеныя ў інтэрнэце.

























Ініцыятар праекту Фелікс Акерман







У першы дзень працы краязнаўцы спрабавалі стварыць віртуальны музей з найважнейшымі артэфактамі свайго рэгіёну. Тут прагучалі розныя ідэі: ад стварэння музея, прысвечанага Першай сусветнай вайне да Алеі Славы ў Слоніме, Наваградку ды шэрагу іншых гарадоў, з якіх паходзяць славутыя людзі Беларусі. Другі дзень стаў максімальна практычным – краязнаўцы спрабавалі вывучыць на месцы і прадставіць цікавыя ў турыстычным плане аб’екты самаго Бельска.

Аднак, галоўнае, для чаго адмыслоўцы з розных куткоў Беларусі сабраліся на Падляшшы – гэта распрацоўка турыстычных шляхоў у сваіх малых мясцовасцях.

І тут таксама не было недахопу ў прапановах. Напрыклад, настаўнік геаграфіі, краязнавец з Паставаў Ігар Пракаповіч хоча прывабіць турыстаў прапановай “шчасця”:

- Я прапанаваў праект “Шчаслівы горад”, маюцца на ўвазе Паставы. У нас быццам бы няма такога шчасця, а вось ёсць жа “Шчаслівы горад”, і хацелася б туды паехаць. У Паставах ёсць даволі многа цікавага: есць гарадзішча, каля якога зараз стаіць касцёл Святога Антонія Падуанскага; ёсць забудова рынкавай плошчы канца 18-га стагоддзя Антонія Тызенгаўза ў барочным стылі; палац Тызенгаўза захаваўся і знаходзіцца ў добрым стане; Стары млын з Домам рамёстваў. Едзьце ў Паставы, а я вас сустрэну.

Краязнавец з Крэва Аляксандр Камінскі адзначае, што ў мястэчку мала што захавалася: замак амаль разбураны, касцёл перароблены, але засталася надзвычай цікавая гісторыя:

- Калі прыязджаюць турысты, то проста пачуць інфармацыю – тут знаходзіўся касцёл, тут стаяла тое ці іншае – нецікава. Каб зацікавіць у асноўным маладое пакаленне, мы прыдумалі гульню-вандроўку “Крэўскі кірмаш”. Турысты прыязджаюць і быццам купляюць пэўныя звесткі пра Крэва; у сваю чаргу яны сваёй актыўнасцю і сваімі ведамі зарабляюць грошы – талеры. Гэта ж кірмаш, трэба, каб нейкія грашовыя адносіны былі. Праводзяцца розныя забавы, напрыклад, хто першы ўзбярэцца на гарадзішча, або хто першы знойдзе нямецкага вартаўніка часоў першай сусветнай вайны ў бліндажах і забярэ сакрэтныя матэрыялы.






















Аляксандр Камінскі запрашае прысутных на крэўскі кірмаш



Таксама прагучалі ідэі стварэння шляху Яўхіма Карскага ў Гародні, Элізы Ажэшкі на Мількаўшчыне ды іншыя. Аднак, гэта пакуль што папярэднія прапановы, паколькі краязнаўцы па вяртанні дамоў працягнуць сваю працу над стварэннем культурна-турыстычных шляхоў. Вынікі гэтай працы будуць падводзіцца ў кастрычніку.

Па словах краязнаўцы, намесніка старшыні РГА Фонд імя Льва Сапегі Уладзіміра Хільмановіча, у праекце ўдзельнічаюць сапраўды заангажаваныя ў сваю справу людзі:

- Наколькі вялікім патэнцыялам інтэлектуальным, патэнцыялам заангажаванасці і энтузіазму валодаюць гэтыя людзі, краязнаўцы. Яны ў кожным разе будуць прасоўваць свае ідэі на тым узроўні, на якім гэта магчыма будзе зрабіць: ставіць помнікі, крыжы, распрацоўваць маршруты. Усё гэта вялікі патэнцыял, які можа быць рэалізаваны пры дэмакратызацыі грамадства, і можа быць узяты ў некаторай ступені сённяшняй уладай, калі яна захоча звярнуцца да сапраўды людзей кампетэнтных, людзей-знаўцаў гісторыі лакальных малых мясцовасцяў.

Праект „Новыя шляхі” рэалізуецца Франкфурцкім інстытутам прыкладной гісторыі супольна з Гродзенскай абласной радай Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

У якасці парнёраў выступілі Еўрапейскі універсітэт “Віядрына”, Беларускі Саюз у Польшчы і РГА “Фонд імя Л.Сапегі”.

Праект фінансуецца ў межах праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага міністэрства па эканамічаму супрацоўніцтву і развіццю ФРГ.






















Адзін з касцёлаў г. Бельск-Падляскі
































Ратуша, 1779 г.



Яна Запольская, Радыё Рацыя
Сяргей Гапон, фота

Комментарии
Нет комментариев.
Добавить комментарий
Имя:

Сколько будет пятнадцать плюс семь? Введите число:


Рейтинги
Рейтинг доступен только для пользователей.

Пожалуйста, войдите на сайт или зарегистрируйтесь для голосования.

Не оценено.
 Навигация
Главная
Статьи
Форумы
Фотогалерея
Ссылки
Поиск
Обратная связь
 Гость
Имя

Пароль

Запомнить меня



Регистрация
Забыли пароль?
 Голосование
Хотели бы Вы жить в Крево?

да, конечно, потому что место очень известное и красивое

да, но при условии, что культурная жизнь поселка будет более насыщенной

нет, так как найти здесь работу очень сложно

Для участия в голосовании вы должны войти в аккаунт.
 Последние статьи
Загадкі Крэўскага замка
Владимир Некляев: «Я...
В Крево на Масленицу...
Сацыяльны i культурн...
Маршрут «По Вильнюсс...
 Сейчас на сайте
Гостей: 3
На сайте нет зарегистрированных пользователей

Пользователей (всего): 8082
Новичок: wany