Новыя шляхі па памежжы Беларусі і Польшчы распрацуюць краязнаўцы з Крэва
4-6 чэрвеня ў г. Бельск-Падляскі (Польшча) даследчыкі з Крэва Аляксандр Камінскі і Сяргей Гапон прымуць удзел у адукацыйным семінары у межах праекта “Новыя шляхі”. Навучальная праграма скіравана на краязнаўцаў Гарадзеншчыны і Беласточчыны, якія б хацелі стварыць у гэтых рэгіёнах атракцыйныя магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага цікавага краю.
Арганізатармі праекта выступае Інстытут прыкладной гісторыі ў партнёрстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына” (Германія) і беларускімі арганізацыямі Асветніцкім Грамадскім Аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гродзенскай абласной арганізацыяй Таварыства Беларускай Мовы пры фінансавай падтрымцы “Праграмы падтрымкі Беларусі IBB”
Яшчэ адзін семінар па распрацоўцы турыстычных маршрутаў адбудзецца 15 – 17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне. Заключная аднадзённая канферэнцыя запланавана на сярэдзіну снежня 2010 г.