В вихрях первой мировой | 1915-1917 гг.

История крево  /  Летопись  /  В вихрях первой мировой | 1915-1917 гг.

В вихрях первой мировой | 1915-1917 гг. Адной з найбольш трагічных старонак гісторыі Крэва з'яўляецца перыяд, калі праз нашае мястэчка пралягла лінія фронту першай сусветнай вайны.

Вораг з'явіўся на нашых землях у самым пачатку восені 1915 года.

З прыходам непрыяцеля Беларусь пераўтварылася ў сапраўдны бежанскі лагер. Людзі не жадалі пакідаць сваёй зямлі, і іх сілай вымушалі адпраўляцца ў глыб Расіі. Ніякага плана эвакуацыі не існавала, паўсюдна панавала паніка і неразбярыха. Нягледзячы на падтрымку, якую аказвалі ўцекачам розныя дабрачынныл арганізацыі, гэтых людзей часта праследвалі голад, хваробы і смерць.

Тыя, хто па нейкіх прычынах не змаглі пакінуць прыфрантавую зону, апынуліся яшчэ ў горшым становішчы Акрамя вечнага страху і нястачы, ім давялося зведаць і цяжкую прымусовую працу пры ўзвядзенні ваенных умацаванняў.

А немцы, здзейсніўшы ў верасні 1915 года Свянцянскі прарыў, захапілі значную частку беларускіх земляў. Крэва і Смаргонь апынуліся ў эпіцэнтры ўпартых баёў, мэтай якіх было для расійскага камандавання спыненне прарыву. Дзесяць дзен ішло змаганне. Якраз у гэты час знаходзілася ў нашых мясцінах па справах забеспячэння войска харчаваннем дачка Льва Талстота Аляксандра. У сваіх успамінах яна перадае атмасферу, якая панавала тут падчас баёў: "Пад Крэвам быў сканцэнтраваны кулак супраць немцаў. Яблыку не было дзе ўпасці. У кожным пералеску – батарэі, войскі. Я ніколі не бачыла такога артылерыйскага бою. Размаўляць было немагчыма, у вушах стаяў гул. Падвозілі ўсё новыя і новыя снарады, разрываліся гарматы..."

Калі прарыў быў ліквідаваны, фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Само Крэва было раздзёрта на дзве часткі: на ўсходніх яго пагорках раскінулася лінія абароны рускіх, заходні бок мястэчка апынуўся ў руках немцаў.

Падчас баёў непазнавальна змяніўся воблік Крэва. Са старонак рамана Аляксандра Лебядзенкі "Цяжкі дывізіён" паўстае панарама мястэчка, пакалечанага працяглым знаходжаннем пад шквалам агню і металу. "Баявая лінія разрэзала мястэчка папалам. На вялікай вуліцы з аднаго боку былі знесены плятні, платы і хаціны, - на іх месцы вырасла іржавае павуцінне драцяных радоў; а па другой, усходняй, ішоў ланцуг акопаў, вынесеных фартоў і кальцавых умацаванняў. Сельская царква на пагорку стала ключом пазіцыі. Яе званіца была разбіта, званы зваліліся, сцены ў шэрых дзюрах і выбоінах, з разлятаючымі ва ўсе бакі, як ад удара па шклу, шчылінамі..."

На працягу наступных трох гадоў вайны мястэчка чакалі ковыя выпрабаванні і новыя разбурэнні. У красавіку 1916 года на поўдзень ад Крэва адбыўся моцны артылерыйскі бой А ў чэрвені на гэтым жа месцы немцы паспрабавалі перайсці Крыўлянку. Але, сустрэтым агнём рускіх, прасунуцца далей не змаглі і адступілі. У жніўні немцы правялі тут газавую атаку. Аднак і яна была адбіта са значнымі стратамі для ворага.

Як ні дзіўна, але навейшыя дасягненні навукі і тэхнікі выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для ваенных патрэб. Вось і ў час I сусветнай вайны апошнія заваёвы чалавечай думкі ва ўсю моц эксплуатаваліся ваеншчынай як нямецкай